Пытанні беларусаў Варшавы скарылі польскага экскурсавода


Экскурсавод Альбэрт Ежы Вежбіцкі ў захапленні ад беларусаў, якія наведваюць ягоныя экскурсіі па Варшаве, бо яны задаюць незвычайныя патанні. Што робіць беларусаў Варшавы асаблівымі турыстамі?

Альбэрт Ежы Вежбіцкі ладзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове, на якія часам прыходзяць нават 70 чалавек. Робіць ён гэта так добра, што наведнікі не могуць зразумець, хто іхны гід – паляк ці беларус.

А пачыналася ўсё з захаплення беларускаю культураю і з экскурсіяў… на ўкраінскай мове! Больш за тое, калі Альбэрт уладкоўваўся на працу экскурсаводам па Варшаве, ён не меў дастатковых ведаў, але даў слова гонару, што ўсяму навучыцца. І стрымаў абяцанне.

Альбэрт распавёў «Мове нанова» сваю гісторыю і падзяліўся ўражаннямі ад беларусаў ды беларушчыны. Што яму асабліва падабаецца ў беларускай культуры? Што лічыць уласным унёскам у беларускасць? Якімі пытаннямі яго скарылі беларусы Варшавы? За што, на ягоную думку, мог бы пакрыўдзіцца на нас Адам Міцкевіч? Чаму Альбэрт лічыць неабходным увесці слова «рэчпаспалітанскі» і «рэчпаспалітанін»? Якім чынам ён удасканальваў сваю беларускую мову?

У граматычнай частцы разбіраемся, чаму варта казаць «ва Украіне», а не «на Украіне».

Незвычайны – рус. необычный

Удзельнік – рус. участник

Урэшце – рус. наконец

Стоадсоткавы = стопрацэнтны

Спрэчны – рус. спорный

Далучыцца – рус. присоединиться

Грамадства – рус. общество

Змагацца – рус. сражаться

Распавесці = расказаць

Слова гонару – рус. слово чести

Веды – рус. знания

Уварванне – рус. вторжение

Зацікаўленне – рус. заинтересованность

Кепскі = дрэнны – рус. плохой

Уяўленне – рус. предстваление

Мясцовы жыхар – рус. местный житель

Да прыкладу – рус. к примеру

Супольны = агульны – рус. общий

Абмяжоўваць – рус. ограничивать

Спадчына – рус. наследие

Крыўдна – рус. обидно

Уплыў – рус. влияние

Прастора – рус. пространство

Ганарыцца – рус. гордиться

Прасоўваць – рус. продвигать

Спрэчкі – рус. споры

Існаваць – рус. существовать

Прыметнік – рус. прилагательное

Сумна – рус. печально

У захапленні – рус. в восторге

Удасканальваць – рус. совершенствовать

Натхняць – рус. вдохновлять

Усвядоміць – рус. осознать

Замежнік – рус. иностранец

Кампліментаваць = казаць кампліменты

Стаміцца – рус. устать

Допіс – рус. сообщение

Сняданак – рус. завтрак

Выкладчык – рус. преподаватель

Саромецца – рус. стесняться

Шлях – рус. путь

Кульгава = крыва

Кульгаць – рус. хромать

Мэта – рус. цель

Чакаць – рус. ждать

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Anton Novoderezhkin / TASS / Forum