Што будзе, калі мігранты застануцца ў Беларусі?


Захад здаў назад і пятага пакету санкцыяў не будзе? Што будзе далей рабіць Лукашэнка: яшчэ больш ціснуць на Еўразвяз – ці спыняць крызіс? Як адбываецца «паўзучая армянізацыя» Беларусі? Ці рыхтуе Расея чаргую ваенную агрэсію ў Еўропе з плацдармам у Беларусі?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: журналістка-фрылансерка Вольга Быкоўская, сацыёлаг, эксперт у камунікацыях Дзмітрый Грамакоў, а таксама журналіст «Белсату» Яраслаў Сцешык.

Некаторыя тэзы, выказаныя гасцямі ў часе выдання:

Дзмітрый Грамакоў

  • Беларусь у Еўразвязе не разглядаецца як самастойны субʼект – рэжым Лукашэнкі разглядаецца як акупацыйная адміністрацыя.
  • Крэмль не гатовы браць на сябе адказнасць за крызіс на мяжы, атрымліваць за гэта санкцыі.
  • Трэба настойваць на другасных санкцыях – супраць расейскіх кампаніяў, якія супрацоўнічаюць са спонсарамі рэжыму Лукашэнкі.

Вольга Быкоўская

  • «Калектыўны Захад» – гэта сімулякр, які прыдумала расейская прапаганда.
  • Калі мігранты застануцца ў Беларусі, гэта будзе бомба запаволенага дзеяння.
  • Калі ты хочаш паразумецца з суседам, ты не будзеш падпальваць яму плот.

Яраслаў Сцешык

  • Падвышэнне ставак Лукашэнкам звярнула ўвагу сусветных актараў да Беларусі.
  • Калі Пуцін ужо мяняўся ролямі з Мядзведзевым, з прэзідэнта на прэмʼера, дык чаму не памяняцца і з Лукашэнкам?
  • Лукашэнка можа пачаць ціснуць на Захад і праз іншыя схемы: наркатрафік або кантрабанду радыеактыўных матэрыялаў.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: Sergei Bobylev, TASS, Forum / Maxim Guchek/BELTA, TASS, Forum