Церцель рыхтаваў змову за спінаю Лукашэнкі! Сатырычнае шоу


Церцель анансаваў карэнны пералом у вайне! А таксама абвясціў, колькі ўкраінскіх дыверсантаў трэба, каб захапіць Беларусь. І зрабіў вялікую памылку! Бо «Хай так TV» зразумеў, што прыхоўвае ад Лукашэнкі Фантамас з КДБ.

Як сустрэлі беларусы свежамабілізаваных расейскіх салдатаў, што прыбылі як частка супольнай групоўкі войскаў Расеі і Беларусі? Якімі інтымнымі падрабязнасцямі адносінаў з Пуціным падзяліўся Лукашэнка? Чаму неўзабаве беларусы ноччу будуць бегаць не да лядоўні, а да 3D-прынтара? У якія гульні за спінаю Лукашэнкі гуляе Церцель?

Гэтыя ды іншыя свежыя навіны Беларусі абмеркавалі Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV».

ТАКСАМА ГЛЯДЗІЦЕ Ў НОВЫМ ВЫДАННІ «ХАЙ ТАК TV»:

  • Беларускія «чарнілы» ўратуюць расейцаў ад «баярышніка»
  • «Бі сваіх, каб чужыя баяліся»: Расея пачала баніць класікаў расейскай літаратуры!
  • Хітры прызыўнік
  • Канец з курынымі крыльцамі – частковы продаж курыных тушак цалкам скончаны
  • Як адкасіць ад духоўнай мабілізацыі
  • Лукашэнка ахвяраваў сабою за ўсіх беларусаў
  • Хто самы дзёрзкі, а хто самы сціплы лукашыст?

Калаж з фота: president.gov.by; АТН: новости Беларуси и мира / YouTube