Лукашэнка зразумеў, што можа захаваць уладу толькі тады, калі будзе кантраляваць усё на 100 %


Чаму сілавікі займаюць усё больш кіроўных пасадаў у абсалютна розных сферах жыцця Беларусі? Каб навязаць паслухмянасць і пакорлівасць усім грамадзянам напярэдадні чарговага рэферэндуму ці каб збудаваць новае грамадства паводле савецкага ці кітайскага ўзору?

Пра гэта Віталь Цыганкоў размаўляе з палітычным аналітыкам Ігарам Ільяшом. Вось некаторыя ягоныя думкі:

  • Сёння сілавіка могуць паставіць на якую заўгодна пасаду.
  • У жніўні 2020-га Лукашэнка ўзяў стратэгічны курс на пабудову таталітарнага грамадства і таталітарнай дзяржавы.
  • Лукашэнка зразумеў, што можа захаваць уладу толькі тады, калі будзе кантраляваць абсалютна ўсё.
  • Калі людзі не будуць браць удзел у пабудове таталітарнай дзяржавы, гэты праект Лукашэнкі праваліцца.

Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».

Калаж з фота: Shamil Zhumatov, Reuters / Forum