Рука Масквы, КДБ і псеўдазамах. Як Лукашэнка зрабіўся прэзідэнтам


Лукашэнка – рэваншысцкі праект спецслужбаў зніклага СССР, якія праз яго прыйшлі да ўлады ў Беларусі. Лічыць Алена Талстая. Лукашэнка ў 1994-м, як і Ціханоўская ў 2020-м, – гэта выбар самых беларусаў. Лічыць Юрый Губарэвіч. Хто з іх мае рацыю?

23 чэрвеня 1994 года адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары ў Рэспубліцы Беларусь, якія прайшлі ў два туры. У выніку перамогу святкаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Лукашэнка – прадукт сваёй эпохі», – лічыць палітык Юрый Губарэвіч і згадвае, на якім фоне прыйшоў да ўлады першы і пакуль апошні прэзідэнт Беларусі: эканамічны крызіс, настальгія па зніклым СССР і страх грамадства перад невядомасцю.

«Ён не належаў да старой наменклатуры, хоць і яе выхадзец і прайшоў там пэўны шлях. Але не быў на верхавіне. І таксама ён не ўяўляўся нейкім новым невядомым дэмакратам ці нацыяналістам, які прынясе тыя ідэі, што ў грамадстве Беларусі не былі вядомыя і папулярныя», – сцвярджае Юрый Губарэвіч.

Палітык Алена Талстая даводзіць, што Лукашэнка стаўся праектам спецслужбаў зніклага СССР. Маўляў, ён «рэванш ніжэйшага і сярэдняга звяна савецкіх спецслужбаў». Талстая адзначае, што выпадак Беларусі не быў унікальным, бо паводле таго ж сцэнара разгортваліся падзеі ў Азербайджане (Гэйдар Аліеў), Грузіі (Эдуард Шэварднадзэ) і Украіне (Леанід Кучма). Усе гэтыя дзеячы былі цесна звязаныя са спецслужбамі.

Дык ці выпадковы прэзідэнт – Аляксандр Лукашэнка? У чым Святлана Ціханоўская падобная да яго, і чаму электарат Зянона Пазняка галасаваў за Лукашэнку ў 1994 годзе? Адказаў шукайце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

Юрый Губарэвіч, старшыня руху «За свабоду»

Алена Талстая, сустаршыня руху салідарнасці «Разам»

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.