У Валадарцы вязні правялі Марш волі


Андрэй Трызубаў правёў 100 дзён на Акрэсціна і ў Валадарцы ў Менску, а затым атрымаў тры гады «хатняй хіміі». Як ён вынес 1,3 кг цэглы з-за кратаў, ладзіў спектаклі і як вязні на Дзень Волі правялі марш у Валадарцы? Новы «Беларус беларусу».

«25 сакавіка, год таму, проста ў Валадарцы адбыўся Марш волі. Гэта значыць, там ёсць месца такое, «тарпедаю» называецца. Гэта доўгі калідор паміж панадворкамі для шпацыру і камерамі. Прамая лінія на 70 з гакам крокаў, ішла калона і трымала маленькі сцяжок», – дзеліцца Андрэй.

Сам ён ладзіў для іншых вязняў лялечныя спектаклі: «Гэта адзіны спосаб барацьбы з гэтымі дэментарамі, каб смяяцца з іх». Андрэй нават здолеў з-за кратаў вынесці 1,3 кг бітай цэглы з Валадаркі, якую і сёння выкарыстоўвае ў сваіх выступах.Андрэй 30 гадоў працуе аніматарам на чале калектыву «Пуговицы». Падчас «хатняй хіміі» мужчына здолеў пакінуць Беларусь і цяпер ладзіць спектаклі для дзяцей беларускіх эмігрантаў. Найбліжэйшыя – сямейны фестываль 15 траўня і свята да Дня абароны дзяцей 1 чэрвеня. Калі вы жадаеце далучыцца да іх, лістуйце нам.

Таксама Ганна Федаронак звяртаецца з просьбаю фінансава падтрымаць свята для дзяцей на 1 чэрвеня, каб была магчымасць набыць падарункі:

IBAN: PL90 1020 3408 0000 4802 0488 8527 PKO Bank Polski

HANNA FEDARONAK

Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.