Муж асудзіў жонку за ўдзел у пратэстах і цяпер пераследуе яе ў эміграцыі


Сёння ў «Трэба пагаварыць» вядоўца Марыя Грыц размаўляе з беларускай Валерыяй. Сям’я дзяўчыны развалілася пасля пратэстаў і эміграцыі. Яна мусіла сама ўцякаць у Польшчу з дзецьмі.

Псіхалагіня Інга Коршунава тлумачыць – у часы катастроф праяўляецца розніца нашых рэакцыяў, таму семʼі развальваюцца падчас крызісаў.

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў даводзіць – таталітарныя дзяржавы толькі прапагандуюць вартасць сямʼі. Але насамрэч дыктатура ў Беларусі прыводзіць да распаду семʼяў. Кепскія навіны, што прыходзяць з Беларусі, таксама аказваюць ціск як на дарослых, так і на дзяцей.

Вашыя гісторыі і пытанні да праграмы «Трэба пагаварыць» дасылайце сюды: mariahelp.pl.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» па серадах на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS. Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.