На фоне вайны здарыўся выбух анкалагічных хваробаў: расказвае беларуская лекарка ва Украіне


Бачаць выбух – і пачынаецца хвароба. Падрабязней пра наступствы вайны ў праграме «Беларускі свет».

Клінічны анколаг Марына Белацаркоўская пераехала з Беларусі ў Адэсу праз Грузію. Цяпер яна працуе ў прыватным медычным цэнтры, дзе ўсё прадугледжана для лячэння пацыентаў. Пасля пачатку вайны з’язджаць з Украіны не планавала, гэтае пытанне нават не абмяркоўвалася. А вось хворых на рак у клініцы значна пабольшала, і стрэс мае істотны ўплыў. Нашая гераіня лічыць перамогу Украіны непазбежнай і перакананая, што ў расейцаў абавязкова павінен зʼявіцца страх на генетычным узроўні, як боязь павукоў, ад аднаго слова «Украіна».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуска адкрыла салон прыгажосці і бярэ на працу ўкраінак, а не расеек
  • Якую ролю ў беларускім пратэсце адыграла песня

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Belsat.eu