Удзельніца каманды Віктара Бабарыкі патрабавала ад Расеі не падтрымліваць Лукашэнку


Перакладчыца і выкладчыца ангельскай мовы Валянціна Голубева выйшла на адзіночны пікет перад пасольствам Расеі. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».

Валянціна была ў ініцыятыўнай групе Віктара Бабарыка, а ў верасні 2020 выйшла на пікет да расейскага пасольства ў Менску, каб пратэставаць супраць умяшання Расеі ў справы нашай краіны.

«Хочам звярнуцца да кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі не падтрымліваць дыктатуру, якая збівае нашых людзей, душыць акцыі мірнага пратэсту», – з такімі словамі выступіла Валянціна перад пасольствам РФ, калі Беларусь наведваў расейскі палітык Міхаіл Мішусцін.

У выніку была затрыманая, асуджаная, зазнала ціск і была вымушаная з’ехаць у Балгарыю. Валянціна распавядзе пра свае заняткі ды жыццё на моры і падзеліцца сваімі перакананнямі.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Дызайнерка, якая ўцякла ад пераследу, стварыла у Польшчы брэнд «Perun Laser Cut Studio»;
  • Дыяспара ў ЗША зарганізавала ініцыятыву «INeedHelpBY»: экстраная харчовая дапамога для беларусаў.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» у аўторкі а 18:40. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu