Бунт на ботаферме пад Менскам. За каменты пра Ціханоўскую мала плоцяць


Бунт з патрабаваннем падвышэння заробку ўспыхнуў на ферме пад Менскам. Лукашэнку пачалі рабіць помнікі пры жыцці. Грыгорый Азаронак скардзіцца на шматлікія скаргі. Куды знік кубак Ціханоўскай пасля навагодняга звароту.

«Хай так TV» прабраўся на сакрэтную ферму ботаў пад Менскам і дазнаўся, што там адбываецца. А таксама мы сталі сведкамі таго, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы.

Нашыя вядоўцы Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі прааналізавалі навіны Беларусі і суседзяў, прапанавалі новы брэнд для лукашыстаў, раскрылі план па стварэнні помнікаў Аляксандру Лукашэнку пры жыцці і прыдумалі новы хіт для Аляксандра Саладухі.

У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Айцішнікі на бота ферме пад Менскам адмовіліся працаваць супраць Святланы Ціханоўскай
  • Кубак Ціханоўскай
  • Голуб-ябацька з тык-тока і Бабёр міру
  • Захад марыць пра будаўніцтва ў Беларусі казіно і бардэляў
  • Грышу Азаронка завалілі скаргамі
  • Міністр здароўя Піневіч назваў сапраўднага аўтара аптэчкі ад Лукашэнкаў
  • «Чарга на ўсё жыццё». Дальнабойшчыкі Васіль і Кшыштоф на беларуска-польскай мяжы
  • Францыск Скарына стаў як Аляксандр Лукашэнка
  • Херсонскага янота залічылі ў Мелітопальскі ўніверсітэт
  • Расейскі святар на пахаванні ў Белгарадскай вобласці на могілках ледзь не набіў морду
  • Аляксандр Саладуха стаў варыць вуху і прэзентаваў новы альбом «Мы жывы»
  • Настаўніца прызнаецца ў фальсіфікацыях выбараў 2020 года
  • Песня «Як цудоўна ў Беларусі пад надзейнаю аховай есці, спаць і піць»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: Белсат: Office of Sviatlana Tsikhanouskaya; anura.io