2017 год абвешчаны ў Беларусі Годам навукі. У якім яна стане?


2017 год абвешчаны ў Беларусі Годам навукі. У якім яна стане?

Супрацоўнік Акадэміі навук, кандыдат біялагічных навук Зміцер Галіноўскі кажа, што ад навукоўцаў нельга патрабаваць імгненных вынікаў з укараненнем у практыку. Інакш шмат якіх дасягненняў папросту не было б:

«Калі патрабуюць хуткіх практычных вынікаў, то навуковец вымушаны пайсці на згоду са сваім сумленнем – не тое, што схлусіць, але прыхарашыць сітуацыю. Сказаць, што не праз 15, а праз 3 гады будзе выгада». Прыпіскі існуюць і ў галіне навукі.

Разам з тым, паводле яго, павінны быць нейкія мерыва плённасці працы: «Ці навукоўцы ўвогуле не хлусяць, што яны там займаюцца важнымі фундаментальнымі даследаваннямі».

А чаго хочацца вучоным? Галіноўскі кажа, што ім бы болей вольнага часу з захаваннем заробкаў, але пры гэтым руціннай працы яны не цураюцца – без гэтага аніяк.

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».