$ 2000 за 1 біткойн: за і супраць «шалёнай» супервалюты


За апошні год курс біткойна, моднай віртуальнай валюты, вырас адносна долара ўтрая – і складае цяпер каля 2000 «зялёных».

Бізнесовец і прасоўвальнік ідэі выкарыстання біткойнаў і сістэмы блокчэйн Сяргей Казлоўскі кажа, што гэты курс шмат у чым спекуляцыйны праз жаданне многіх атрымаць «навар». Біткойны ён называе лічбавай каштоўнасцю, якая мяняе свет.

Чаму ён не раіць беларусам звязвацца з біткойнамі, калі іх мэта зарабіць на курсавых арэлях? Чаму ўладам усіх краінаў не падабаецца блокчэйн і як яны спрабуюць уладкаваць кантроль? Чым гэтая альтэрнатыўная разліковыя сістэма цікавая для бізнесу?

Падрабязней пра нашумелую крыптавалюту – у «Размове Мацкевіча».