«Па-за гульнёй» на «Белсаце» – гэта спартовыя навіны Беларусі і свету. Галоўныя падзеі, крытычны погляд і цікавая аналітыка.
У гэтым выданні:
- Гэтым разам без медалёў. У французскім Ансі завяршыўся чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне.
- Адмена хакейнага чэмпіянату свету, дэмарш Ціманоўскай і чарговае футбольнае дно. Падводзім вынікі спартовага года з Яраславам Пісарэнкам.
- Трыумф Іллі Шымановіча ў Абу-Дабі.
- З чэмпіянату свету па гандболе збеглі гульцы.
- «Карэту мне, карэту!» Кубак свету па кіраванні коннымі запрэжкамі.