Валер Урублеўскі. Як ляснік з Жалудка ўзняў Парыж. Паплечнік Каліноўскага і Маркса


Валер  Урублеўскі з Жалудка праславіўся ў паўстанні 1863–1864 гадоў як найлепшы камандзір. Паплечнік Кастуся Каліноўскага і Карла Маркса, адзін з заснавальнікаў Інтэрнацыяналу, генерал Парыжскай камуны, які ўзняў Парыж. Новыя «Вусы Скарыны».

Імя Валерыя Урублеўскага, нарадзінца мястэчка Жалудок, што на Шчучыншчыне, непарыўна звязанае з імем Кастуся Каліноўскага і… Карла Маркса. Так атрымалася, што адзін з аўтараў «Мужыцкай праўды» і найлепшых паўстанцкіх камандзіраў 1863–1864 гадоў быў адным з паплечнікаў Маркса і нават спрычыніўся да паўставання Першага Інтэрнацыяналу.

Валерый Урублеўскі верыў у сусветную справядлівасць і верыў, што перамога гэткай справядлівасці ў нейкім пункце свету можа прывесці і да перамогі на Радзіме. Гісторыю лесніка з Жалудка, які стаў героем Парыжу, распавядае Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.