Псіхолаг: Лукашэнка кантралюе беларусаў праз дзяцей


Агульнавядомы факт, што нараджальнасць у Беларусі падае, таму Аляксандр Лукашэнка намагаецца давесці, што ледзь не кожнае немаўля ў яго пад кантролем. У аб’ектывах фота- і відэакамераў – візіты Лукашэнкі ў радзільні і дзіцячыя больніцы, школы ды інтэрнаты. Аднак што насамрэч стаіць за прыгожаю карцінкаю?

На думку псіхолага Таццяны Мажэйкі, дзяржава намагаецца кантраляваць грамадзянаў праз умяшанне ў прыватныя справы: нараджальнасць і выхаванне дзяцей, разжэнства, сексуальнае жыццё. Гэта яскравы сігнал, што грамадства хістаецца і дзяржава такім чынам намагаецца яго зацэментаваць.

«Як толькі дзяржаве трэба кантраляваць грамадства, як толькі трэба кантраляваць ідэі, намеры, яна ідзе ў сем’і», – тлумачыць Таццяна Мажэйка.

Як стымуляваць рост нараджальнасці ў Беларусі? Чым грамадзяне плацяць за бясплатную адукацыю і медыцыну? Чым адрозніваецца падыход да выхавання дзяцей у Беларусі і на Захадзе – глядзіце ў чарговым выданні ток-шоу «План: Б» са Змітром Міцкевічам і Вольгай Старасцінай.

Госці студыі: псіхолаг Таццяна Мажэйка, эканаміст і навуковы працаўнік BEROC Алег Мазоль, доктар-педыятр Мая Церакулава.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu