Беларус праз муралы ў абарону Украіны трапіў за краты ў Нью-Ёрку


Беларускі мастак цяпер робіць муралы ў Нью-Ёрку. Падрабязна ў праграме «Беларускі свет»:

Мастак Міця Післяк прыляцеў у ЗША, атрымаўшы візу талентаў. Ён не першы раз у Штатах, але не перастае здзіўляцца і спазнаваць краіну, якая дорыць шмат прыгодаў, але і шмат выпрабаванняў. Апынуўшыся ў судзе пасля мастацкай акцыі падтрымання Украіны, Міця не губляе энтузіязму і натхнення.

«Зрабіў адзін малюнак на адной сцяне і, пакуль фарба сохла, вырашыў зрабіць малюнак на сцяне на будынку побач. Да мяне пад’ехалі паліцыянты і запыталіся, ці маю дазвол. У мяне яго не было. Ілгаць было бессэнсоўна, я сказаў, што не. Адразу надзелі кайданкі, пасадзілі ў машыну і адвезлі ў паліцэйскі пастарунак».

Суддзя не даў моцнага пакарання, не было штрафу, выпісалі толькі 20-дзённы выпрабавальны тэрмін.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Гісторыя жыхароў у ваколіцах Белавежскай пушчы з абодвух бакоў мяжы – на Камянеччыне і Гайнаўшчыне.

belsat.eu