Як разбурыць Расею?


Беларусь будзе ў поўнай бяспецы толькі пры ўмове знішчэння РФ, лічыць Рудзік. Распад не пагражае Расеі нават у выпадку прайгранай вайны супраць Украіны, бо гэтага не падтрымае Захад, мяркуе Марцалеў. Хто мае рацыю?

Блогер Ян Рудзік прасоўвае ідэю Смаленскай Народнай Рэспублікі і гаворыць пра «кастрацыю Расеі», маючы на ўвазе яе развал, і зазначае: «Мы павінны паказаць расейскім рэгіёнам, што можна жыць без Масквы. Павінны даць прыклад таго, што існаваць самастойна – магчыма». Аднак як будзе існаваць Беларусь ва ўмовах дэзынтэграванай Расейскай Федэрацыі?

Сяргей Марцалеў лічыць, што гэты сцэнар не выгадны не толькі для Беларусі. Яго не падтрымаюць найперш краіны Захаду. У той жа час палітолаг выказваецца пра найбольш спрыяльны сцэнар для нашай краіны:

«Стварэнне канкурэнтнага палітычнага поля ў краіне-суседцы. Гэта дэмакратызацыя, гэта аслабленне Расеі і абмежаванне ці пазбаўленне яе чароўнага жазла – ядравай зброі. Ну, і частковая дэмілітарызацыя, як гэта адбылося з Японіяй пасля Другой сусветнай вайны».

Цалкам дыскусію глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

Ян Рудзік, блогер і дэлегат Каардынацыйнай рады

Сяргей Марцалеў, палітолаг і дэлегат Каардынацыйнай рады

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.