Жыхароў розных частак Беларусі лёгка пазнаць праз іхную беларускую мову


Гаворкі розных рэгіёнаў Беларусі адрозніваюцца так моцна, што з мовы чалавека можна зразумець, адкуль ён. Гэта добра ведае Ліза Рэут, якая імкнецца спяваць народныя песні менавіта так, як яны гучаць у мясцінах, дзе былі запісаныя.

Ліза Рэут – выкладчыца Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. Яна здаўна займаецца народнымі спевамі. Ейнае захапленне пачыналася з фолк-року, з гуртоў «Троіца» і «Палац». Сама Ліза імкнецца да як мага дакладнейшага аднаўлення аўтэнтычнага гучання песень.

«Калі мы вывучаем гэтыя песні, абгаворваем, з якога гэта рэгіёну. Вельмі цікавая, напрыклад, палеская гаворка. Слухаем спачатку, як носьбіты спяваюць. Пасля спрабуем у той жа самай манеры і на той жа самай гаворцы. Паазерская, мая родная, таксама цікавая», – распавядае Ліза пра працу над песнямі.

Вядоўца Віктар Шукеловіч распытаў Лізу пра ейнае захапленне музыкай ды народнай культурай і пра тое, што прыводзіць беларусаў у варшаўскую Школу беларускай традыцыйнай культуры.

Беларускія святочныя спевы, адной з выканаўцаў якіх была Ліза, можна паслухаць тут:

Захапленне – рус. увлечение

Вітанкі = прывітанне

Захапіць і скарыць – рус. захватить и покорить

Падлетак – рус. подросток

Дадаваць = дабаўляць

Менавіта = іменна

Прызвычаіцца = прывыкнуць

Асяроддзе = акружэнне, атачэнне

Заўжды падтрымлівалі – рус. всегда поддерживали

Падхапіць – рус. подхватить

Незвычайна – рус. необычно

Адчуваць – рус. чувствовать

Акрэсліць – рус. очертить

Таямніца – рус. тайна

Светапогляд – рус. мировоззрение

Вызначаецца – рус. определяется

Пэўны = канкрэтны

Імкнуцца – рус. стремиться

Накірунак – рус. направление

Здольнасць – рус. способность

Справа выпадку – рус. дело случая

Падпарадкаваны = падначалены

Трапіць = папасці

Апрацоўка – рус. обработка

Напэўна – рус. наверное

Спеў – рус. пение

Зацікаўлены – рус. заинтересованный

Падрыхтаваны – рус. подготовленный

Прынамсі = па меншай меры

Веды – рус. знания

Прагнуць = моцна жадаць

Досвед = вопыт

Яднаць = аб’ядноўваць

Далучыцца – рус. присоединиться

Дазнацца = даведацца

Вітацца – рус. приветствоваться

Абвестка = аб’ява

Звыкла = звычайна

Асобна – рус. отдельно

Пабавіць час – рус. хорошо провести время

Сталы = пастаянны

Дакладна – рус. точно

Прытрымлівацца – рус. придерживаться

Адметная рыса – рус. отличительная черта

Носьбіт – рус. носитель

Узгадаць = успомніць

Мальцы = хлопцы

Нішто сабе = добра

Святочны – рус. праздничный

Асабіста = персанальна

Занурэнне = паглыбленне

Моц = сіла

Паднадакучыць – рус. поднадоесть

Да гэтай пары = да гэтага часу

Меркаваць = думаць

Тоеснасць = ідэнтычнасць

Адрознівацца – рус. отличаться

Грамадства – рус. общество

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.