У расейскім войску ўсё дрэнна. Камандуе асабіста Пуцін? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Новы ваенны план Пуціна. Данбас не па зубах?

Падзенне Марыўпаля абсалютна не азначае пералом у вайне. Другая фаза вайны заканчваецца. Які будзе наступны этап? Каментуюць ваенны эксперт Алег Жданаў і Міхаіл Самусь, дырэктар New Geopolitics Research Network, Кіеў. Падрабязней – у матэрыяле Вольгі Міцкевіч.

90% грамадзян Украіны вераць у перамогу над Расеяй. Інтэрв’ю з Яўгенам Магдай

Уладзімір Пуцін кіруе расейскім войскам на ўзроўні палка ці брыгады. У чым ён не дацягвае да Адольфа Гітлера? Якую будучыню рыхтуе Крэмль для акупаванай тэрыторыі Украіны? Ці гатовыя ў Маскве да паразы ў вайне і ці патрэбныя салодкія таблеткі Аляксея Арастовіча? Інтэрвʼю Аліны Коўшык з Яўгенам Магдай, украінскім палітычным аналітыкам, дырэктарам Інстытута сусветнай палітыкі.

АДКБ не будзе ваяваць. Толькі Лукашэнка за Расею?

Шаснаццатага траўня Пуцін прымаў чарговы, юбілейны саміт АДКБ. Паседжанне адбылося напружаным – у некаторых краінаў назапасіліся пытанні да арганізацыі, і калі б не Лукашэнка з ягонымі заявамі і хлуснёю, напружанасць адчувалася б яшчэ мацней. Што адбывалася за зачыненымі дзвярыма Крамля і якія высновы з гэтага можна зрабіць, каментуюць Аляксандр Класкоўкі і Рыгор Ніжнікаў. Сюжэт Надзеі Бельскай.

Як высокія тэхналогіі абараняюць Украіну

Адна з галоўных пераваг Збройных сілаў Украіны ў параўнанні з расейскімі акупантамі – высокія тэхналогіі ў розных сферах ваеннай справы. Пра беспілотныя лятальныя апараты і супрацьтанкавае ўзбраенне складаюць легенды, аднак ёсць і іншыя дасягненні навукі ды тэхнікі, якія ўплываюць на падзеі на полі бою. Як высокія тэхналогіі дапамагаюць украінцам знішчаць акупацыйныя войскі – у матэрыяле Дзмітрыя Міцкевіча.

Фота: Kremlin.ru