Праклён варажбіткі Серафімы запрацаваў. Азаронак «абуў» пенсіянерку на 15 тысяч


Пакуль Лукашэнка правёў цырк з наездам на рэктараў і «Белкоопсоюз», Бондарава ваюе з міністэрствам, Азаронак з ШІ і «Газпром» «абуў» пенсіянерку на 15 тысяч, Гайдукевіч заспяваў перад выбарамі, варажбітка Серафіма наклала праклён на дэпутатаў. Гумар ад «Хай Так TV».

Вядоўцы праграмы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.

Глядзіце гумарыстычнае шоу «Хай Так TV»:

  • Варажбітка Серафіма Прыгожая скляла дэпутатаў. Праклён запрацаваў?
  • Мем, які стаў перадвыбарчым ролікам. Ці наадварот?
  • Франак Вячорка пакрыўдзіў Азаронка
  • ЛДПБ-мем і гімн: АМАП дрыжыць ад Гайдукевіча?
  • Кампрамат на дырэктара школу ў Менску
  • Азаронак з ШІ абуў пенсіянерку на 15 тысяч беларускіх рублёў. Вінаваты «Газпрам»?
  • Вольга Бондарава пайшла на Міністэрства культуры і транспартнікаў
  • Натаніель Старажылаў і «патрыятычная зарадка» на «Беларусь 0». Наталля Качанава не змагла?
  • Бандарава і ўсе прапагандысты любяць ГЭТА!

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.