«Беларуская мова – гэта пра шчырасць і пра натуральнасць», – Аліна Коўшык


Ужо маленькаю дзяўчынкай Аліна Коўшык спрабавала змяніць сітуацыю, калі ўсе навокал гавораць на сваёй мове, і толькі беларусы карыстаюцца расейскаю. А сёння яна – прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі (АПКБ).

У Аліны Коўшык было мала шанцаў вырасці беларускамоўнаю. Здавалася, яна, хутчэй, вывучыць кіргізскую, чым беларускую мову. Ды Аліна з дзяцінства задавалася пытаннямі, якія зрабілі з яе патрыётку Беларусі.

«Шукайце – і знойдзеце». І Аліна знайшла. Дапамаглі і школьныя настаўніцы, якія пазнаёмілі сваю вучаніцу са светам беларускай паэзіі. Дапамог і школьны музей Яўхіма Карскага, этнаграфічныя даследаванні каторага дазволілі пазней акрэсліць карту БНР. Дапамагла і кніга Уладзіміра Арлова «Адкуль наш род».

Вядоўца праграмы Віктар Шукеловіч атрымаў ад Аліны падарунак – перакладзеную на беларускую мову кнігу Марыі Кунцэвічовай «Два месяцы». Кніга была выдадзеная ў рамках аднаго з праектаў АПКБ. Іншая ініцыятыва – стварэнне Інстытуту беларускай мовы за мяжой.

Hавiны
Аб’яднаны пераходны кабінет распачне стварэнне беларускага нацыянальнага ўніверсітэту
2023.12.30 15:11

Падрабязней – у нашай праграме.

Завітаць = зайсці

Скарб = багацце

Асабіста = персанальна

Каштоўнасць = цэннасць

Паветра – рус. воздух

Найцудоўнейшы = самы цудоўны

Натуральны – рус. естественный

Мілагучны = пявучы, меладычны

Зносіны = камунікацыя

Узмацняць = рабіць больш моцным

Штодня = кожны дзень

Дазваляць – рус. разрешать

Супольная хваля – рус. общая волна

Асоба = чалавек

Шлях = дарога

Нямеччына = Германія

Адасоблены = адмежаваны

Узгадкі = успаміны

Не хлусіць = гаварыць праўду

Дакладны = канкрэтны

Калыханка – рус. колыбельная

Свядомы – рус. сознательный

Атачэнне = акружэнне

Спрыяць – рус. способствовать

Занадта – рус. слишком

Ганарыцца – рус. гордиться

Падкрэсліць – рус. подчеркнуть

Улюбёны = любімы

Хараство = прыгажосць

Шчырасць – рус. искренность

Істотна = важна

Падмурак = фундамент

Асобны – рус. отдельный

Акрэсліць = вызначыць, назваць

Мапа = карта

Вар’ятка = ненармальная

Досвед = вопыт

Друкар – рус. печатник

Выдавецтва, выдаўніцтва – рус. издательство

Накірунак = напрамак

Прыгоды – рус. приключения

Затрашаны = напужаны

Мусім = павінны

Паштоўка – рус. открытка

Захавацца – рус. сохраниться

Перакананы = упэўнены

Бяспека – рус. безопасность

Дбанне = клопат

Супольнасць = група людзей

Неўзабаве = хутка

Выбітны = выдатны

Злучаныя Штаты = Амерыка

Паўстаць = з’явіцца

Штотыдзень = кожны тыдзень

Багата = многа

Дапаможнік – рус. пособие

З нагоды – рус. по поводу

Увага – рус. внимание

Атаясамляць = ідэнтыфікаваць

Абмежаваны – рус. ограниченный

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.