Войшалк. Як гісторыя ВКЛ ледзь не скончылася на самым пачатку


Войшалк уратаваў Вялікае Княства Літоўскае, якое ледзь не знікла пасля забойства ягонага бацькі Міндоўга. ВКЛ ахапіла землі Літвы і Русі, але сам Войшалк валадарыць не любіў і дабраахвотна адмовіўся ад улады і сышоў у манастыр. Чаму?

Войшалк нарадзіўся каля 1223 года і быў старэйшым сынам Міндоўга, стваральніка новай дзяржавы на мапе Еўропы пад назваю Вялікае Княства Літоўскае. Сам Войшалк, як відаць, быў намеснікам бацькі ў Наваградку, але пасля падпісання мірнага пагаднення з Галіцка-Валынскім княствам, з якім ВКЛ першапачаткова ваявала, сышоў у манахі. Ён нават хадзіў на гару Афон і заснаваў Лаўрышаўскі манастыр на Нёмане. Але манаскае служэнне Богу было перарванае забойствам Міндоўга. Войшалку давялося прыняць складанае рашэнне, каб уратаваць маладую краіну, затое ён запачаткаваў трэнд супрацы літоўскіх і рускіх князёў.

«Праз біяграфію Войшалка ўтварэнне ВКЛ выглядае не так, як гэта апісвалася ў савецкіх падручніках. Праваслаўны князь з пінскімі і наваградскімі дружынамі пры падтрыманні валынскага князя захоплівае Літву», – адзначае Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».

Войшалк аднаўляе ВКЛ, але замест таго, каб надалей быць князем, ён вырашыў вярнуцца ў манастыр. Чаму так адбылося – і што было далей? І чаму постаць Войшалка надзвычай актуальная для сучасных беларусаў? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Belsat; Wikimedia Commons