Лукашэнка адмовіцца ад рэферэндуму?


Навошта ўлады рыхтуюць так званую канстытуцыйную рэформу, калі сам Лукашэнка заяўляе, што яму «гэты працэс абсалютна не патрэбны». Наколькі анекдатычна выглядае так званае абмеркаванне тэксту новай Канстытуцыі? Якую краіну, з якой ідэалогіяй хочуць стварыць цяперашнія кіраўнікі, зыходзячы з праекту Канстытуцыі?

Абмяркоўваў гэта разам з Віталём Цыганковым акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.

Некаторыя думкі, агучаныя Пятром Рудкоўскім у часе «Размовы»:

  • Рэжым Лукашэнкі цяпер у такой сітуацыі, калі праводзіць рэформы рызыкоўна, а не праводзіць – яшчэ больш рызыкоўна.
  • Ідэя з канстытуцыйнай рэформай у тым, каб адрэагаваць на ўнутраны ціск.
  • Пра ідэю канстытуцыйнай рэформы Лукашэнка сапраўды думаў даўно, але да пратэстаў нічога не рухалася.
  • Барыс Грызлоў – сур’ёзная фігура для прасоўвання Крамлём сваіх інтарэсаў у Беларусі.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: Shamil Zhumatov / Reuters / Forum