Незадаволеныя сілавікі, скінуўшы Лукашэнку, паспрабуюць здабыць уладу: на паліграфе Губарэвіч


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні пройдзе Юрый Губарэвіч, старшыня фракцыі «Грамадзянскае дзеянне» Каардынацыйнай рады.

Юрый Губарэвіч лічыць ініцыятыву «Кадравы рэзерв» перспектыўным праектам, які вядзе падрыхтоўку людзей не толькі ў цэнтральны апарат, розныя міністэрствы і ведамствы, але і рыхтуе кадры для рэгіянальнага кіравання.

«Калі ў Беларусі адбудуцца змены, будуць патрэбныя новыя людзі, якія не заплямленыя ў тых злачынствах, якія цяпер робіць беларускі рэжым, якія не звальнялі падначаленых за палітычныя погляды, не арганізоўвалі фальсіфікацыі на выбарах. Не, сілавы блок тут ужо асобная, канечне, тэма. У некаторых сферах трэба татальная замена – напрыклад, суддзяў».

Удзельнікі «Кадравага рэзерву» праходзяць пільную праверку, але як паказвае досвед, ніхто не застрахаваны ад таго, што ў іхныя шэрагі трапіць агент спецслужбаў. Тое, што «Кадравы рэзерв» прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі, сведчыць, што рэжым баіцца падобных ініцыятываў.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці расчараваўся Губарэвіч у дэмакратычных сілах Беларусі?
  • Хацеў бы ён быць дэпутатам у Беларусі?
  • Ці верыць у тое, што пасля змены ўлады наступіць дэмакратыя?

belsat.eu