Больш за 40 % нацыянальных паркаў Украіны цяпер пад расейскай акупацыяй, а яшчэ частка спаленая пасля падзення расейскіх бомбаў. У Беларусі, якая застаецца пад акупацыяй рэжыму Лукашэнкі, вынішчаюцца прыродныя багацці для хуткіх прыбыткаў бізнесоўцаў, блізкіх да сям’і Лукашэнкі.
Пра тое, як гэта адбіваецца на краінах сёння і чым пагражае ў будучыні, у новым выданні «Бязвіз» з Вітаўтам Сіўчыкам і Тэцянай Іваньскай.