Журналіста прымусілі падпісаць паперу аб супрацы з КДБ


Андрэй Мядзведзеў – журналіст-фрылансер з Рэчыцы. Калі ў ліпені сілавікі ўчынілі паляванне на журналістаў і праваабаронцаў па ўсёй краіне, Андрэя затрымалі супрацоўнікі КДБ. Чым закончыўся допыт, даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

Пад пагрозамі крымінальнай справы і турэмнага зняволення супрацоўнікі КДБ прымусілі рэгіянальнага журналіста падпісаць паперу аб супрацы. Андрэй Мядзведзеў атрымаў пазыўны – Юстас. Не чакаючы першых заданняў, мужчына ўцёк ва Украіну.

«Тут мне удалося ўладкавацца ў рэдакцыю радыё WNET, дзе я таксама працую журналістам і вядоўцам праграм, якія там транслююцца», – апавядае Андрэй Мядзведзеў.

На свабодзе Андрэй працягвае працаваць журналістам і дапамагае палітычным эмігрантам у Кіеве.

«Натуральна, што пасля беларускіх умоваў сышоў месяц, каб адаптавацца не толькі для працы, але і для жыцця ва Украіне, каб не азірацца на паліцэйскіх, каб не пераходзіць на іншы бок вуліцы, калі ідзе патруль, каб не баяцца мільгання машын», – дзеліцца адчуваннямі Андрэй.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Мэр Прагі Здэнек Гржыб далучыўся да акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі
  • Чым беларуская дыяспара ў Італіі можа дапамагчы беларусам?

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu