План замены Лукашэнкі Качанавай ухвалілі ў Маскве?


Пасля выбараў 2006 года рэжым Лукашэнкі зразумеў, што наяўнасць палітвязняў і гандаль імі – выключны палітычны інструмент. Падобна, што сёння нелегітымны лідар Беларусі зноў хоча ім скарыстацца ды анансуе амністыю. Магчымыя сцэнары буйной гульні нелегітымнага кіраўніка Беларусі – у ток-шоу «План: Б» з Яўгенам Валошыным.

У студыі – палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі і палітолаг, дзеяч Форуму дэмакратычных сілаў Дзмітрый Балкунец.

Лукашэнка разумее, што Еўропа можа пайсці на пэўны гандаль, сцвярджае Дзмітрый Балкунец. Але ёсць сумневы, што ЕЗ гатовы гандляваць менавіта з нелегітымным лідарам. Існуе версія, што Лукашэнка правядзе палітычны транзіт: замест сябе пакіне Наталлю Качанаву, а сам пяройдзе на пасаду старшыні Усебеларускага народнага сходу.

«Тая Канстытуцыя, што Лукашэнка ў лютым напісаў, напісаная пад Наталлю Качанаву», – сцвярджае палітолаг.

Паводле Дзмітрыя Балкунца, такі сцэнар узгоднены з Масквою. Пасля падзеяў жніўня 2020 года ўплыў Крамля ў Беларусі ўзмацніўся ў розных сферах. Лукашэнка цяпер у вельмі ўразлівай пазіцыі, і ён гэта разумее.

План: Б
Ворагі Лукашэнкі – пад ягоным крылом. Радыкальны план дэмсілаў
2022.09.12 19:02

Другі госць у студыі, Аляксандр Класкоўскі, упэўнены, што з перамоваў Лукашэнкі з Захадам нічога не атрымаецца. Сёння ён не выпусціць нават паловы палітычных вязняў.

«Цяпер Еўропе ўжо мала, каб ён выпусціў палітвязняў! – упэўнены палітычны аглядальнік. – Трэба, каб ён сказаў Пуціну: маўляў, сыходзь са сваймі «Іскандэрамі», са сваймі войскамі. А ён ніяк не можа паперці супраць Крамля».

Хто можа захапіць уладу ў выпадку смерці Лукашэнкі? Чаму ён у вялікай небяспецы? Як стварыць афіцыйны орган кіравання Беларусі? Ці можна правесці галасаванне онлайн? Дыскусію на гэтыя ды іншыя тэмы глядзіце ў выданні.

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».

belsat.eu