План на выпадак смерці Лукашэнкі. Што рабіць беларусам? «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою


Ці разгубяцца сілавікі пасля смерці Лукашэнкі?

Аляксандр Лукашэнка адной нагой у магіле, а другой – у бункеры. Пасінелымі ад болю пальцамі ён працягвае трымацца за трон. Што рабіць беларусам, калі ён памрэ? Ці пяройдзе частка сілавікоў на бок народу? А можа, спецслужбы і войска зоймуць нейтральную пазіцыю, як у Сербіі, калі скінулі Слабодана Мілошэвіча? Ці ёсць шанец вярнуць законнасць у Беларусі без поўнай ваеннай паразы Расеі? Сяргей Пеляса абмяркоўвае гэтыя тэмы з Валерам Кавалеўскім, намеснікам кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі, і Аляксандрам Азаравым, кіраўніком ініцыятывы «ByPol», прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе аднаўлення законнасці і правапарадку.

Якая барацьба можа пачацца пасля Лукашэнкі?

Цэлых шэсць дзён не было Лукашэнкі ў публічнай прасторы. Інтэрнэт разрываўся ад версіяў. Памёр ці вось-вось памрэ, яго атруцілі, хвароба сэрца, нейкі вірус – варыянтаў было шмат. Раптоўна пасярод лесу Лукашэнка выходзіць з лімузіна, і першае, што робіць, – крытыкуе міністра абароны Хрэніна, а пасля ідзе правяраць нейкі бункер. Хворы выгляд, сіплы голас і перабінтаваная рука даюць знаць, што з дыктатарам нешта не так. У падначаленых дрогаюцца вочы, а дэмакратычныя сілы рыхтуюць план на выпадак ягонай смерці. Якая барацьба можа пачацца, калі Лукашэнка памрэ або не зможа выконваць абавязкаў, якія ён абсалютна незаконна ўзяў на сябе? Сюжэт Надзеі Бельскай.

Чаму Зяленскі паціснуў руку Ціханоўскай?

Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі паціснулі адно аднаму рукі. І не абы-дзе, а ў гістарычнай сталіцы Франкскай імперыі, у горадзе Аахэн. Што гэта было: чыстая фармальнасць ці сімвалічны жэст? Як так здарылася, што яны наагул сустрэліся менавіта ў Нямеччыне? Сюжэт Ірэны Кацяловіч.

Як Захад пацвердзіў стратэгічны курс на перамогу Украіны

Захад пацвердзіў стратэгічны курс на перамогу Украіны ў абарончай вайне супраць агрэсіі Расеі. Гэта галоўны вынік вялікага турнэ Уладзіміра Зяленскага па Еўропе. Прэзідэнт Украіны рыхтуе падтрыманне для контрнаступу і ўзмацняе шэрагі заходніх партнёраў. Як лідары Францыі, Вялікай Брытаніі ды Нямеччыны зрабілі вялікую стаўку на Украіну і яе абаронцаў? Аналізуе Ірэна Кацяловіч.

Эрдаган не Лукашэнка, а Беларусь – гэта не Турцыя. Ці аддасць Эрдаган уладу?

Эрдаган не Лукашэнка. А Беларусь – гэта не Турцыя, хаця і там адна асоба вельмі даўно кіруе дзяржаваю. На прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі небывала высокая яўка. Яна склала амаль 90 %, а галоўнае – упершыню ў гісторыі краіны пройдзе другі тур. Рэджэп Таіп Эрдаган кіруе Турцыяй 20 гадоў. Упершыню за гэты час туркі маюць рэальны шанец змяніць прэзідэнта, але ці ўдасца? Як можа змяніцца замежная палітыка Турцыі, калі Эрдаган перастане быць прэзідэнтам? Ці перастане Анкара паддобрывацца да Расеі? Ці ўсё будзе па-старому, калі Эрдаган усё-ткі застанецца на сваёй пасадзе? Ці стане 28 траўня кропкай у ягонай прэзідэнцкай кар’еры? Аб гэтым – у сюжэце Святланы Аўчаровай.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясоюглядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.