Беларусы пачалі выганяць расейскія войскі. Сатырычнае шоу


Прапагандысты прызналіся, чаму яны 10 дзён адмаўлялі атаку на самалёт у Мачулішчах. «Хай так TV» пакажа, пра што яшчэ маўчаць лукашэнкаўскія СМІ, а Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі патлумачаць, што за жажаба адбываецца зараз у РБ.

У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Беларусы пачалі выганяць расейскія войскі
  • Часам так трэба: Ігар Тур сфармуляваў лозунг рэжыму
  • Мукавозчыка прамацалі звонку, ссярэдзіны і з нечаканых бакоў
  • Магутны геапалітычны трэк: Лукашэнка напісаў раманс пра Іран
  • Сінія Пальцы прышчаміла вертыкаллю ўлады
  • Змычка міліцыі і царквы на Гарадзеншчыне: сілавікі пойдуць у нядзельныя школкі
  • Дальнабойнікаў пацягнула на клубніцы
  • Таямнічае фота ад падпісчыкаў
  • Гарадзенскія галоўурачы ўзяліся за вінтоўкі
  • Мы вас з таго свету дастанем! Генпракуратура РБ пашырае паўнамоцтвы завочных судоў
  • Купалаўскі тэатр затыкае рот расейскім акторам!
  • Што тут сваё? – Жэлацінкі!
  • Размову ў чатрулетцы перарваў АМАП

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; Charles Platiau / Reuters / Forum; Министерство обороны Республики Беларусь / Вконтакте