Першая прыгажуня Еўропы, якая вярнула ў Беларусь Радзівілаў. Марыя дэ Кастэлян


Першая прыгажуня Еўропы, праўнучка Талейрана Марыя Дарота дэ Кастэлян, аднойчы трапіўшы ў Беларусь разам з мужам і пабачыўшы Нясвіжскі замак, вырашыла аднавіць радавы маёнтак Радзівілаў і прысвяціла гэтаму жыццё. Новыя «Вусы Скарыны».

Марыя Дарота дэ Кастэлян Радзівіл нарадзілася ў гэты дзень, 19 лютага 1840 года. Яна належала да найвядомейшых еўрапейскіх сем’яў – Біронаў і Талейранаў. Яе, французскую прынцэсу, выхавала бабуля Даратэя дэ Кастэлян, якая была палюбоўніцай прадзядулі Марыі – магутнага дыпламата Талейрана. Пабраўшыся шлюбам з Антоніем Вільгельмам Радзівілам у 1857 годзе, Марыя аднойчы наведала з ім Нясвіж і палюбіла горад настолькі, што вырашыла прысвяціць жыццё аднаўленню разбуранага палаца. Тое, што ў яе атрымалася, мы маем у якасці аднаго з брэндаў Беларусі.

Гісторыю Дароты дэ Кастэлян глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімоха Акудовіча (і коцікаў).

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.