Беларус уварваўся ў ЖЭС і накінуўся на працаўнікоў! Сатырычнае шоу


Заглянуў у паштовую скрынку – а там жыроўка і позва ў войска. Пляваць на войска – плоскаступнёвых не бяруць. Але раздзьмутая жыроўка! Гэтага беларус так не пакіне! Ён зробіць такі скандал у ЖЭСе, што пра гэта песні будуць складаць!

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі абмеркавалі гучныя заявы першых асобаў лукашэнкаўскага і пуцінскага рэжымаў. Ба! Ёсць навіна нават з Паўночнае Карэі!

У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Беларус уварваўся ў ЖЭС і накінуўся на працаўнікоў
  • Сястру Кім Чэн Ына цытуюць у Беларусі. А Колю вы спыталі? Марат Маркаў, разбярыцеся!
  • Лукашэнка падзякаваў за санкцыі
  • $ 200 млн! Наступнік Макея, Сяргей Алейнік, адкрыў загадкавы эканамічны эфект
  • Песня пра Зімбабвэ
  • Страты ад фашыстаў за 2021–2023 гг. выраслі на $ 1,7 трлн! Генпракурор Швед паставіў кагосьці на лічыльнік?
  • Наперад у мінулае! Саратаўская вобласць заменіць сірэны званамі
  • Кактэйль «Пацалунак амапаўца»
  • Пуцін усклаў вянок, які нагадвае будучыню Расеі
  • Рагозін рыхтуе помсту за сваё раненне
  • Дзярждума заступілася за расейскі… гной!
  • Мядзведжая паслуга ад знаёмага з АМАПу
  • «Падатковая, ты такая душная!» Дэпутаты прызналіся ў гультайстве і адмовіліся запаўняць дэкларацыі аб даходах
  • Тышортка за спалены «Leopard»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by