Афіцэры Лукашэнкі пяройдуць на бок Украіны! Сатырычнае шоу


Наш госць распавёў сапраўдную сенсацыю: беларускія афіцэры гатовыя кінуць Лукашэнку і перайсці на бок Украіны! Што ж яны хочуць наўзамен? Глядзіце ў новым выданні «Хай так TV»!

Мы абмеркавалі апошнія навіны і пагутарылі з былым старшынём «Белага легіёну» Сяргеем Бульбам пра стан беларускага войска, гадаванне сапраўдных воінаў і адносіны паміж афіцэрамі Лукашэнкі і Пуціна.

  • Хто наступны будзе выбачацца на камеру?
  • Новае слова, што апісвае лукашэнкаўскі рэжым
  • Гадавы бюджэт школы спусцілі на партрэты Лукашэнкі
  • Сам сабе пракурор: навінка судовае практыкі
  • Купалаўскі тэатр шукае таленты. 6 разоў!
  • Рыбакі баяцца трапіць на кручок сілавікоў
  • Расейскі вайсковы тушняк-круцяк
  • Суровыя закаханыя з Новасібірску
  • Інтэрв’ю Сяргея Бульбы. Якія афіцэры патрэбныя войску? Сталёвы Берэт – ідэя беларускага вайсковага ордэну. Якія ўмовы капітуляцыі назвалі беларускія вайскоўцы і чым іх пакрыўдзілі расейцы? Як хутка з’явіцца сапраўдны воін і Беларусь атрымае перспектывы?
  • Як што заўтра вайна, або парады беларускага консула
  • Італьянска-беларуская партызанская песня

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; BelTA / TASS / Forum