І лекар, і праграміст, і будаўнік... Усіх разам нас яднае беларуская мова


Свабодныя купалаўцы павіншавалі беларусаў з Днём роднай мовы. Адмыслова да гэтага дня яны прачыталі верш Рыгора Барадуліна «Беларускае слова» (1995).

Ва ўсім свеце 21-га лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Родная мова з’яўляецца скарбам кожнага народу, «адзежай душы», як яе называў Францішак Багушэвіч.

«Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць», – падкрэсліла некалі беларуская пісьменніца Алаіза Пашкевіч (Цётка).

Вершы
Як заручыцца ў духу беларускіх пратэстаў? Відэападарунак ад свабодных купалаўцаў
2021.02.14 09:05

Былыя акторы Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы, звольненыя ўладамі за сваю грамадзянскую пазіцыю, у эфіры нашага тэлеканалу па-новаму пераасэнсоўваюць паэтычную класіку ў праекце «Вершы».