Ці ўцягне Пуцін Беларусь у вайну супраць NATO? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Аляксандр Лукашэнка ідзе па тонкім лёдзе, а Святлана Ціханоўская – па подыуме на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Ці рэальны сцэнар вайны Расеі супраць NATO з тэрыторыі Беларусі? Пра гэта – у «Прасвеце».

Больш пра тэмы праграмы:

Лукашэнка баіцца патануць

У Беларусі рыхтуюцца новыя дакументы: Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына. Насамрэч гаворка ідзе не пра бяспеку Беларусі, а пра бяспеку рэжыму Лукашэнкі. Што будзе ў гэтых дакументах?

Сцэнар бундэсвэру: Беларусь можа стаць плацдармам вайны Расеі з NATO

Расея можа выкарыстаць Беларусь для агрэсіі супраць дзяржаваў NATO праз паўтара года. Да такога сцэнару, паводле нямецкага выдання «Bild», рыхтуецца бундэсвэр. Падрабязней – у сюжэце Надзеі Бельскай.

Генерал-лейтэнант арміі ЗША: Лукашэнка заўсёды мае выбар

Сцэнар нападу Расеі на NATO з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі: наколькі гэта рэальна? Ці здольны Лукашэнка пазбегнуць уцягвання нашай дзяржавы ў патэнцыйную вайну Крамля супраць Альянсу? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з генерал-лейтэнантам арміі ЗША ў адстаўцы Бэнам Годжэзам, які раней камандаваў сіламі ЗША ў Іраку і Еўропе.

Абраная прэзідэнтка Ціханоўская – на подыуме Сусветнага эканамічнага форуму

Аляксандра Лукашэнку ніколі не запрашалі да ўдзелу ў Сусветным эканамічным форуме ў швейцарскім Давосе. А вось Святлана Ціханоўская сёлета наведала самую ўплывовую міжнародную канферэнцыю ўжо другі раз. Беларускую лідарку называюць там абранай прэзідэнткай. Чаму важна быць там?

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

belsat.eu