Нацбанк выпусціў лейцы з рук


У Беларусі разганяюцца цэны. Улады кажуць, прычына інфляцыя ў тым, што кошты растуць ува ўсім свеце. Гэта праўда, але наколькі гэта звязана з тэндэнцыямі беларускай эканомікі? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Працягвае расці інфляцыя. Пытанне нават не ў тым, што яна высокая, яна яшчэ і паскараецца. У гадавым трэндзе 10,5 % супраць 10,2 %, якія былі месяц таму. Інфляцыя зрабіла скачок за адзін кастрычнік на 0,9 %. Што адбываецца? Тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Расце прадуктовая інфляцыя. І найбольшы рост паказваюць менавіта тыя прадукты, гародніна, асабліва тыя, якія вырошчваюцца ў краіне, якіх не імпартуюць, якія не адчуваюць канкурэнцыі з імпартам. Гэта і капуста, і бульба. У Беларусі падскочылі цэны на гародніну, мяса, прысмакі і бульбу на 50 %. Буряк – яшчэ 50 %».

Улады кажуць, што інфляцыя да нас імпартавала, аднак растуць кошты на тавары з нашай краіны: бульба, мяса. Што адбываецца ў свеце з інфляцыяй?

«Літаральна цягам содняў пра інфляцыю з’явілася інфармацыя з ЗША, Кітаю, Японіі. Значыць, мала таго, што гэта яна аказалася вышэйшая за чаканні ўсіх аналітыкаў, яна яшчэ аказалася рэкорднаю за вельмі доўгі тэрмін. Адбыўся эфект бізуна».

Галоўным чынам гэта эфекты парушэння ланцужкоў паставак.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Рызыкі палітычнага крызісу і санкцыяў перавышаюць часовае паляпшэнне па экспартных продажах.

Belsat.eu