Лукашэнка кампенсуе траўму, якую атрымаў у 2020 годзе


Днямі Аляксандр Лукашэнка падпісаў некалькі рэпрэсіўных указаў, скіраваных не толькі супраць апанентаў рэжыму, але і супраць беларусаў, якія выехалі за мяжу. Што рабіць у гэтай сітуацыі – абмяркоўваем у новым выданні ток-шоу «План: Б» са Змітром Міцкевічам і Вольгаю Старасцінай.

У Беларусі набылі моц законы, якія дазваляюць завочна судзіць апазіцыянераў і выносіць ім выракі, пазбаўляць іх грамадзянства, прыўлашчваць іхную маёмасць. Але і гэтага лукашыстам падалося мала. Беларусы за мяжою больш не могуць замяніць пашпарт у консульствах ды амбасадах. Пашпартная пастанова закранае велізарную колькасць беларусаў, і з кожным годам лічба пацярпелых ад гэтага ўказу будзе павялічвацца.

Палітолаг Валер Карбалевіч называе такія захады помстаю Лукашэнкі. «Гэта кампенсацыя той траўмы, якую ён атрымаў ад пратэстаў 2020 года», – сцвярджае госць студыі.

«Паводле афіцыйнай версіі, грамадзянамі Беларусі, народам Беларусі з’яўляюцца толькі прыхільнікі Лукашэнкі. Усе, хто не падзяляе ягонай пазіцыі, – не народ, не грамадства, не грамадзяне. На іх не распаўсюджваюцца Канстытуцыя і законы, з імі можна рабіць што заўгодна і іх можна паступова выкідваць са статусу грамадзянаў Беларусі», – кажа спадар Карбалевіч.

Што рабіць тым, хто цяпер за мяжою з ужо пратэрмінаваным пашпартам? Ці паедуць беларусы замежжа па дакументы назад у Беларусь? Ці стрэліў Лукашэнка сабе ў нагу і дапамог дэмакратычным сілам Беларусі? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні – глядзіце ў відэа.

Госці студыі: палітолаг Валер Карбалевіч, псіхолаг Наталля Скібская, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu