Кіберпартызаны намацалі слабыя месцы рэжыму Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Лукашэнка разгубіўся: каго слухаць – Кітай ці Расею?

Заходнія межы Беларусі могуць цалкам закрыць. На гэтым фоне ў Менск прыляцеў міністр абароны Кітаю. Ці ёсць у Лукашэнкі шанец сарвацца з кручка Пуціна? Каментуюць намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі і эксперт у справе Беларусі Каміль Клысіньскі.

Польшча будуе самае сучаснае войска ў Еўропе

Парад у Варшаве прадэманстраваў масу вайсковых навінак. Расея ж хваліцца сваймі мангаламі на танках і мабільнымі надзіманымі цэрквамі, якім «аналогов нет». Каментуюць рэдактар польскага вайсковага сайту «Portal Obronny» Юльюш Сабак і расейскі вайсковы аналітык Ян Мацвееў.

Кіберпартызаны намацалі слабыя месцы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі

Кіберпартызаны Беларусі намацалі слабыя месцы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Што кампраметуе сілавікоў і чыноўнікаў найбольш? Як стварыць сістэму, якая зможа супрацьстаяць сістэме Лукашэнкі? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Юліянай Шэметавец, прадстаўніцай «Кіберпартызанаў Беларусі».

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook!