Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»


Якое значэнне для беларускай культуры мае фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»? Як мае выжываць культура ва ўмовах, калі ўлада на Беларусі змагаецца з усім нацыянальным і з усім хоць трошку нелаяльным? Ці можна казаць, што сённяшняя беларуская вольная кніга і вольная культура жыве пераважна ў міграцыі?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмяркоўваў у «Размове» са старшынёй Беларускага ПЭН-цэнтру Таццянай Нядбай.

Пэўныя думкі, што выказала Таццяна Нядбай у часе «Размовы»:

  • Адсячэнне аўдыторыі ад пісьменнікаў паўплывала на веды людзей аб сучаснай літаратуры
  • Рэжым зразумеў, што культура натхняе людзей і дае ім разуменне свабоды і дэмакратыі, таму знішчае яе
  • Галоўная праблема рэжыму, што ў канцлагеры нехта падымае галаву
  • Калі беларуская культура не будзе патрэбная нам, яна не будзе патрэбная нікому
  • Беларуская культура робіцца больш інтэграванай у сусветную

«Размову» ды іншыя нашыя праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: facebook.com / pradmova; Valery Sharifulin / TASS / Forum