Калі сілавікі пяройдуць на бок народу?


Калі міліцыянтаў так шмат, то чаму пасля выбараў уладам прыйшлося задзеяць вайскоўцаў, каб здушыць пратэст? Якія ў сілавікоў зарплаты, прэміі ды льготы і як іх заахвочваюць да актыўнага здушэння пратэстаў? Разбіраемся ў праграме «Шчыра кажучы».

Як паведамляў «ByPol», пасля выбараў звольніліся больш за 2 тысячы сілавікоў. Аб падзенні прэстыжу міліцыі можа сведчыць і праблема з наборам новых кадраў. Раней у Акадэміі МУС конкурс мог даходзіць да 5 чалавек на месца. А сёлета, паводле аднаго з тэлеграм-каналаў, на 800 месцаў падалося толькі 100 чалавек. Калі гэта праўда, то такая з’ява назіраецца ўпершыню ў гісторыі Беларусі.

«У сярэднім некамплект асабістага складу, наколькі мне вядома, калі казаць пра МУС, каля 18 % на дадзены момант. А раней некамплект быў каля 10 %», – кажа былы афіцэр Следчага камітэту Ігар Лобан.

У студзені былога кіраўніка крымінальнага вышуку Дзмітрыя Кулакоўскага прызналі вінаватым у абразе службовай асобы і прысудзілі 2 гады «хіміі». Кулакоўскі падаў апеляцыю. Пакуль яе разглядаюць, былога начальніка крымінальнага вышуку адпусцілі з-пад варты пад падпіску. У праграме «Шчыра кажучы» былы следчы апавядае, што цяпер адбываецца ў міліцыі:

«Супрацоўнікі УСБ і супрацоўнікі па ідэалагічнай частцы таксама ж не спяць. Яны ідэалагічна апрацоўваюць тых жа курсантаў па-свойму, супрацоўнікі УСБ – па-свойму. Часам знаходзяць нават кампрамат, пры дапамозе кампрамату потым могуць маніпуляваць гэтым супрацоўнікам».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Сілавік глытаў металічныя заклёпкі ў месцы зняволення, каб выклікалі хуткую
  • Ці працавалі сілавікі на псіхатропах падчас разгону мірных пратэстаў?
  • Хто капае бульбу ў рэзідэнцыях Лукашэнкі?

Belsat.eu