Ці вядомыя факты, што могуць сапсаваць рэпутацыю «ByPol»? Ці працягвае Аляксандр Азараў працаваць на рэжым Лукашэнкі? Чым Пазняк лепшы за Ціханоўскую? Госць праграмы «Шчыра кажучы» – былы пракурор Алег Талерчык.
Алег Талерчык прапрацаваў у пракуратуры 19 гадоў, да права на пенсію яму не хапіла года. Але гэта не спыніла Талерчыка ад пераходу на бок народу ў жніўні 2020 года.
«Бо там праца, якая была, – яна не прыносіла людзям ніякага… Не рабіў зла, але і мала дабра рабіў. Хаця пракуратура павінна стаяць на тым, каб гэтае зло, асабліва ад прадстаўнікоў праваахоўных органаў, тых жа міліцыянераў, – яно не распаўсюджвалася».
Алег Талерчык далучыўся да ініцыятывы, якую стварылі за мяжою былыя сілавікі «ByPol», але сышоў адтуль.
Чаму сышоў? І да якой палітычнай сілы далучыўся? Глядзіце ў поўным выданні праграмы «Шчыра кажучы».