Парадоксы ўніяцтва, адмысловае канфесіі для беларусаў і ўкраінцаў


Берасцейская ўнія 1596 года мелася прымірыць каталікоў і праваслаўных Рэчы Паспалітае. Але вынікі гэтае падзеі здзівілі б кожнага яе падпісанта. Толькі Масква адразу слушна зразумела, што нічога добрага ўніяцтва ёй не прынясе.

У адным шэрагу жахаў разам са Сцяпанам Бандэрам, «Правым сектарам» і NATO расейская прапаганда досыць часта ўзгадвае ўніяцтва, Грэка-каталіцкую царкву.

Чаму гэтая канфесія, створанае для беларусаў і ўкраінцаў, так раздражняе імперскую Маскву? Чаму навярнуць беларусаў на ўніяцтва марна cпрабаваў Кастусь Каліноўскі ў сваёй газеце «Мужыцкая праўда»? Як пры гэтым грэка-каталіцтва зрабілася адным са слупоў украінскае нацыі? Якія яшчэ нечаканыя наступствы мела падпісанне царкоўнае ўніі ў Берасці?

Аўтар і вядоўца праграмы – гісторык Цімох Акудовіч.

Праграма «Вусы Скарыны» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: Richard Mortel / commons.wikimedia.org; kremlin.ru