Бомбы, цісканіна, паніка: як беларусы ўцякалі ад вайны


Двойчы ўцякачка. Журналістка выратавалася ад рэжыму Лукашэнкі і ад вайны ва Украіне. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».

Журналістка Яўгенія Доўгая мусіла ўцякаць спачатку з Беларусі ва Украіну, а пасля з Украіны ў Польшчу. Вайна заспела Яўгенію з няпоўнагадовай дачкой Сашай у Кіеве.

Былі чутны стрэлы, ляск гусеніцаў танкаў, свіст ад ракетаў за вакном. Эвакуацыя з Кіева ў Польшчу заняла ў Яўгеніі і Сашы 4 доўгія страшныя дні, за якія яны паспелі пабываць у цісканіне на чыгуначным вакзале і ў шматкіламетровай чарзе перад мяжой.

«Жорсткая цісканіна на вакзале была. Сашку расціскалі. Яна крычала: «Я не хачу паміраць», – злавіла паніку. Людзі як па ланцугу лавілі паніку. Выбар быў невялікі. Табе тэлефануюць і кажуць: «Ёсць тры месцы аўтобус да Кракава. Паедзеш?» Ты кажаш: «Ды куды заўгодна».

Разам з сям’ёй уцякаў ад вайны і смоўж Салат. Пасля гэткіх выпрабаванняў Яўгенія яшчэ больш палюбіла Украіну і даведалася, якое адкрытае сэрца ў Польшчы.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Данаты з Мінэсоты;
  • Арт-тэрапія для тых, хто пабачыў вайну;

Belsat.eu