Францішак Багушэвіч: першы прамовіў «Беларусь» так, што гэта пачулі


Паўстанец 1863–1864 гадоў, адвакат, на якога паўплывала Украіна, Францішак Багушэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1840 года. Ён першы прамовіў «Беларусь» так, што гэта пачулі. І – «не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Новыя «Вусы Скарыны».

Францішак Багушэвіч у «Дудцы беларускай», якая пабачыла свет у 1891 годзе ў Кракаве, змясціў прадмову, якая стала маніфестам для цэлага народу. Таго народу, які жыў ад Магілёва да Вільні і называўся «беларусамі», які мае мову сваю беларускую і краіну сваю Беларусь. 3000 асобнікаў гэтай кнігі разышліся вельмі хутка, а ў яе перапраўцы з Аўстра-Вугоршчыны ў Расейскую імперыю браў удзел нават малады Юзэф Пілсудскі.

Але як Францішак Багушэвіч стаў тым, якім мы яго сёння ведаем: прадвеснікам Адраджэння і пачынальнікам мадэрнай беларускай нацыі? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.