Чаму рэжым баіцца адвакатаў?


Беларускі рэжым хутка распраўляецца з тымі, хто яму перашкаджае, таму канвеер несправядлівых прысудаў не спыняецца. Пад каток рэпрэсіяў патрапляюць і тыя, хто павінен абараняць людзей за кратамі. Адвакат Міхаіл Кірылюк распавядае, чаму яму пагражаюць адабраць ліцэнзію і чым сёння ягоная прафесія горшая за працу цесляра.

На сувязі з ««Размовай» Святланы Калінкінай беларускі адвакат Міхаіл Кірылюк, які вымушаны быў пакінуць краіну праз пагрозы, а сёння даведваецца, што на радзіме яго хочуць пазбавіць ліцэнзіі.

«Калі б адвакаты ні на што не паўплывалі, іх бы пускалі на Акрэсціна, ім бы давалі фатаграфаваць матэр’ялы справы. Калі б адвакаты ні на што не паўплывалі, іх бы не хапалі на вуліцах, як Людмілу Казак, не пагражалі б мне так, што я быў вымушаны з’ехаць з краіны. Адвакаты паўплываюць на грамадскае меркаванне, на тое, што людзі думаюць аб законнасці працэсаў», – патлумачыў госць студыі ціск на адвакатаў.

Размова
Што трэба рабіць, каб сілавікі здалі Лукашэнку?
2020.09.28 22:20

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum