Беларусы падтрымалі студэнтку БДУ, якая на выпускным не паціснула рукі дэкану


Памятаеце гісторыю выпускніцы Наталлі, якая адмовілася паціснуць руку дэкану-ябацьку Вадзіму Гігіну? Шмат хто з вас цікавіцца, што з ёю, ці падтрымалі яе. Наталля – сірата, у яе былі вялікія матэрыяльныя праблемы.

Беларус беларусу
Як склаўся лёс выпускніцы, што не паціснула рукі дэкану-ябацьку? Сіроцтва, пазыкі і вялікая мара
2021.08.05 00:09

Калі памерла маці Наталлі, дзяўчына сталася поўнаю сіратой і не здолела плаціць за навучанне. Калі яна папрасіла хаця б больш лаяльных умоваў, Вадзім Гігін сам патэлефанаваў і паабяцаў залагодзіць пытанне з аплатай. Але так і не дапамог. На факультэце выпускніцы намякнулі, што рэч у ейнай свабодалюбівай пазіцыі.

«Калі была жывая мама і пачаліся падзеі жніўня 2020 года, яна вельмі перажывала за мяне. Але ніколі не адгаворвала хадзіць! Яна казала: «Мне б хацелася табе забараніць, але я не маю на гэта права». І нават калі мяне затрымалі і я выйшла, брат казаў, што мама вельмі злуецца, але, калі я прыйшла дамоў, яна абняла мяне і прапанавала паесці… І ні разу не папракнула!» – успамінае дзяўчына.

А на вымове пра парушэнне парадку маці напісала ад рукі: «Я табою ганаруся! Мама».

Абноўлена
Выпускніцу юрфаку, якая выступіла з моцнай прамовай, асудзілі за непадпарадкаванне міліцыянтам
2021.07.02 16:29

«Я б вельмі хацела застацца тут. Я хачу дапамагаць – наколькі дазваляюць сілы і магчымасці, адукацыя – людзям у патрэбе. Цяпер гэта вельмі трэба. Але, так, пачынаць сваю справу з нуля даволі складана», – дзялілася Наталля.

Цяпер дзяўчына прынамсі ўладкавалася на працу. А неабыякавыя беларусы, ейныя сябры ды ў тым ліку гледачы нашай праграмы дапамаглі і падтрымалі яе. На жаль, з мэтаў бяспекі Наталля адмовілася здымацца ў другой частцы. І мы разумеем нашую гераіню.

Праект «Беларус – беларусу» – для тых, хто мае патрэбу ў падтрымцы, і для тых, хто хоча ды можа падтрымаць. Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна. З любога пункту свету. Лістуйце нам:

belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашай суполкі ў Facebook.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.