Як лукашысты цкуюць людзей сілавікамі – распавядае былы міліцыянт


Як сілавікі Лукашэнкі кашмараць бізнес і няўгодных асобаў? Як можна адмовіцца выконваць злачынны загад кіраўніцтва? Наколькі шырока ў Беларусі цяпер дзейнічае «тэлефоннае права»? Чым ліст Дзмітрыя Мядзведзева да ўкраінцаў нагадвае п’яны тарыф? Ці з’еў бы Руслан Аляхно кучу, калі яму падсунуць яе на талерцы?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам гасцямі праграмы былі рэдактарка праекту «Вот так» Валерыя Кірычава, былы супрацоўнік МУС Беларусі Андрэй Гапонік, а таксама былы намеснік начальніка аддзелу па справах моладзі Берасцейскага аблвыканкаму Арцём Брухан.

Некаторыя тэзы, агучаныя гасцямі ў часе праграмы:

Андрэй Гапонік

  • Мы ўсе адказныя за фармаванне ў Беларусі той сістэмы, якая зараз ёсць
  • Сілавыя структуры ўжо доўгі час выкарыстоўваліся для ціску на бізнес з мэтай вымусіць яго плаціць ці ўвогуле каб адабраць
  • У МУС законам валодаюць адсоткаў 30 супрацоўнікаў

Арцём Брухан

  • Сістэма згубіла тармазы і будзе несціся далей і зносіць усё, што можна
  • Мы ўсе кожным сваім подпісам, кожным лістом ішлі на змову са сваім сумленнем
  • Калі ў расейскай прапагандзе ёсць праваслаўныя сталіністы, дык чаму ім не зрабіць жыдоў-фашыстаў?

Валерыя Кірычава

  • Артыкул Мядзведзева да ўкраінцаў – набор штампаў і клішэ
  • Расейцы раздавалі пашпарты жыхарам акупаваных тэрыторый Украіны, каб яны галасавалі на выбарах у расейскую Дзярждуму
  • Славяне – гэта частка еўрапейскіх народаў, мы таксама знаходзімся ў Еўропе

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».