Дзе крута адпачыць у Беларусі? Гайд ад беларускага экскурсавода


Што адбываецца з беларускім турызмам падчас пандэміі ды крызісу? Ці можна добра адпачыць тут, калі не ўдалося паляцець на мора? І якія атракцыі чакаюць турыста ў Беларусі? З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да Яўгена Апанасевіча, які ў 2018 годзе быў прызнаны найлепшым беларускім экскурсаводам.