Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну


Чаму Лукашэнка паўтарае пра намеры Польшчы захапіць Заходнюю Украіну? Ці разумее Лукашэнка ўсе негатыўныя наступствы для ягонай улады ў выпадку далучэння беларускай арміі да вайны?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмеркаваў з палітычным аглядальнікам Радыё «Свабода» Юрыем Дракахрустам.

Пэўныя думкі, што выказаў Юрый Дракахруст у часе «Размовы»:

  • Пуцін імкнецца пакідаць сабе розныя шляхі развіцця падзеяў, таму мо і прымушае Лукашэнку рыхтавацца да вайны
  • Хіба мы з вамі ў жыцці робім усё, што хочацца?
  • Не выключана, што і Пуцін, і Лукашэнка, чакаюць нейкай падзеі, ад якой залежыць, пойдуць ВС РБ ваяваць, ці не

«Размову» ды іншыя праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: Nikolai Petrov / TASS / Forum