Героя Расеі жорстка затрымалі ў Менску. Выпускныя ў Беларусі адмянілі


Лукашэнка паехаў у Азербайджан і загадаў узяцца за выпускныя. За скаргі на ЖКГ пасадзяць, у Жлобіне эпідэмія, а ў Менску жорстка затрымалі Героя Расеі. Томаш Шмыт атрымае грамадзянства Беларусі, а з АЭС зрабілі помнік. Гумар ад «Хай Так TV».

Hавiны
У Беларусі пасадзілі вагнэраўца, які ваяваў за Расею ва Украіне – ён алкаголік-рэцыдывіст
2024.05.16 22:56

Вядоўцы праграмы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Хай Так TV»:

  • Польскі суддзя Томаш Шмыт атрымоўвае грамадзянства Беларусі
  • Выпускныя ў Беларусі адмянілі. «Карнавальная ноч» ад Лукашэнкі
  • Мінлясгас арыгінальна заклікае на працу ў Копыль
  • Саўмін Беларусі забараніў экспарт морквы і буракоў
  • З АЭС зрабілі помнік. Шпакоўскі адпальвае
  • Героя Расеі жорстка затрымалі ў Менску
  • «Сенатару ніхто не звоніць». Чаму найлепшы раён Беларусі – Шаркаўшчынскі?
  • Жлобін перажывае эпідэмію. Горад засынае, а мафія?
  • Пародыя «Размеркаванне ў пекла»
  • За скаргі на ЖКГ пасадзяць? У Рагачове карычневая вада з-пад крану
  • Мюзікл па матывах Філіпа Кіркорава пра Рагачоў. Выконвае Кацярына Ваданосава

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.