Крым – гісторыя супрацьстаяння


Крым цягам стагоддзяў быў цэнтрам буйных геапалітычных баталіяў, важную ролю ў якіх адыграла Вялікае Княства Літоўскае. Таму гісторыя гэтага паўвострава не такая простая, як можа падацца на першы погляд.

У 2014 годзе Уладзімір Пуцін анексаваў Крым, які да гэтага належаў Украіне. Каб абгрунтаваць свае дзеянні, ён спаслаўся не толькі на вынікі рэферэндуму, праведзенага пад наглядам расейскіх войскаў, але і на гісторыю паўвострава.

Але ці ведае Пуцін, што звязвае першага хана з дынастыі Гірэяў і пачынальніка роду Радзівілаў? Што аб’ядноўвае верш «Пагоня» і курортны гарадок Ялту? Якія злачынствы сталінскага рэжыму прымусілі Мікіту Хрушчова перадаць Крым ва Украінскую ССР? У чым памыліўся Пуцін, калі анексаваў жаданы паўвостраў?

Гісторыю Крыму распавёў аўтар і вядоўца праграмы, гісторык Цімох Акудовіч.

Крымскія татары – натуральныя супольнікі ўкраінцаў, лічыў гетман Войска Запарожскага Піліп Орлік, аўтар Канстытуцыі, якою вельмі ганарыцца Украіна:

Адным з народаў, якія жылі ў Крыму, былі таямнічыя таўры. Таямнічыя, бо мы мала пра іх ведаем. Іхнае бясследнае знікненне натхніла Уладзіміра Караткевіча на верш, які гучыць як перасцярога беларусам.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: Wikimedia Commons; oldsite.mtot.gov.ua